top of page
IMG_9404_edited.jpg
Лого_Robinzon.png

Гарадская змена

ШЛЯХЕТНАЯ ШКОЛА

13-17 июня 2022

Маленькія беларусы апынуліся ў новым асяроддзе, і каб навучыць дзяцей, хто мы і адкуль, мы прапануем правесці адукацыйна-забаўляльная праграму у фармаце летніка. Гэтая праграма распавядзе пра Беларусь і яе гісторыю і культуру, пры гэтым з розных бакой, бо беларусы – гэта не толькі сялянская нацыя! Гэтыя людзі яшчэ і ўзорныя ваяры, навукоўцы, творцы, развітыя ўсебакова. І гэты крок да шляхетнасці мы зробім у “Шляхетнай школе”. 

На працягу тыдня мы будзем займацца станаўленнем асобы і яе шляхетнасці, вучыцца гістарычнаму бою на мячах, вывучаць гісторыю, мастацтва, старажытныя танцы і песні, беларускую мову.

У ПРАГРАМЕ:

- пазнаёмімся з гісторыяй Беларусі,

- акунёмся ў свет паданняў і легенд,

- даведаемся пра старадаўнія абрады і традыцыі,

- вывучым народныя песні і гульні,

- пачнем развіваць у сябе шляхетнасць,

- будзем вывучаць беларускую мову,

- пачнем вучыцца гістарычнаму бою.

Clocks_2.png
Age.png

5 ДЗЁН

З 9.00 ДА 18.00

УЗРОСТ: 8 - 14 ГАДОЎ
ГРУПЫ ДА 14 ЧЕЛАВЕК

13 ЧЭРВЕНЯ - 

1 ЛІПЕНЯ 2022

АКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА

3-РАЗОВАЕ

ХАРЧАВАННЕ

МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ

Школа "Стэмбрыдж" змяшчаецца ў Вільні ў старым горадзе на другім баку ад касцёла Святой Ганны. Старажытны будынак, які поўніцца сваімі таямніцамі и загадкамі, стане цудоўным фонам для нашых праграм.

ДАДАТКОВЫЯ ПЫТАННІ

Што дзетак чакае? 
Гісторыя Беларусі, мова, актыўныя заняткі, сустрэчы са знакамітымі людзьмі, экскурсіі і вандроўкі, развіццё асабістых здольнасцей, творчасці, інтэлекта, логікі.


Можна лі запісацца дзецям іншых краін, ці будзе гэта ім цікава?
Канешне! Мы развіваем рысы, якія будуць карыстны кожнаму чалавеку у сучасным жыцці! А гісторыю будзем разглядаць у тым ліку і ў кантэксце міравой гісторыі чалавецтва.


На якой мове мы будзем размаўляць?
На праграме асноўнай мовай зносін стане беларуская. Пры гэтым калі ваш дзіценак прывык размаўляць пераважна на рускай мове, не палохайцеся, яго патрымаюць і дапамогуць.

IMG_0172.JPG

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Кошт: 250 эўра

Колькасць чалавек:

Колькасць чалавек у групе: 8-14 чалавек.

Колькасць інструктараў на группу: 2-3 человека.


Што ўваходзіць у кошт:
- праграма з 9 да 18;
- 3-разовае харчаванне;
- праца інструктараў;
- культурныя і спартыўныя мерапрыемства, гульні;

- майстар-класы;
- тэматычная праграма;
- сустрэчы са спецыялістамі;
- наведваньне экскурсій, музеяў;
- распрацоўка і правядзенне праграмы.

Харчаванне:
1) сняданак,
2) полудзень,
3) падвячорак.

Узорны рэжым дня:
09.00 – сустрэча, ранішні сход;
09.30 – сняданак;
10.00 – актыўная гульневая частка, майстар-класы, спартыўны
я мерапрыемства, гульні, квэсты, шпацыр, наведваньне экскурсій, музеяў;
13.30 – полудзень;
14.00 – адпачынак, спакойныя заняткі (настольныя гульні, кнігі, вывучэнне беларускай мовы и г.д.);
16.00 – падвячорак;
16.30 – актыўныя гульні, творчыя заняткі, спартыўныя гульні, квэсты;
18.00 – канец праграмы.

Асноўныя дакументы:
- дамова;
- дадатак;
- анкета.

Смартфоны і сродкі сувязі:
Адна з мэтаў летніка - неабходнасць адарваць дзяцей ад камп'ютэраў і іншых сродкаў сувязі. Таму мы збіраем тэлефоны і планшэты на дзень. У выпадку неабходнасці як дзеці, так і бацькі могуць звязацца адзін з адным праз інструктараў
.

  

bottom of page